Мова - галоўны сродак зносін людзей, ёю ахоплены ўсе сферы духоўнага і матэрыяльнага жыцця грамадства. Адны вучоныя разглядалі мову як з'яву біялагічную. Лічылася, што мова закладзена ў самой біялагічнай сутнасці чалавека і перадаецца ў спадчыну. Другія лічылі мову з'явай псіхічнай.На самой справе, мова – з'ява біялагічная і псіхічная.Мова не перадаецца у спадчыну кожнаму канкрэтнаму чалавеку. Чалавек вучыцца мове ад іншых людзей, Кожны чалавек валодае канкрэтнай мовай,што належыць пэўнаму народу. Дваісты характар мовы: з аднаго боку, яна з'ява індывідуальная, бо ўласціва чалавеку. З другога боку –грамадская (ці сацыяльная), бо належыць канкрэтнай грамадскай супольнасці. Мова забяспечвае бесперапыннасць этнічнага і культурнага развіцця любой грамадскай супольнасці на працягу яе гісторыі.
Гіпотэзы паходжання мовы
Толькі чалавек валодае членападзельнай мовай. Гэты факт дае тое, што само паходжанне і станаўленне чалавека адбылося дзякуючы мове. Дакладных звестак пра тое, калі узнікла мова, якія этапы развіцця прайшла, у вучоных няма.Выдзеляюць 2 асноўныя накірункі: а) мова створана чалавекам у працэсе яго эвалюцыйнага развіцця; б) мова створана звышнатуральнай сілай. Існуе некалькі гіпотэз паходжання мовы.
Самая старажытная філасофская– лагасічная (логасная). Яна пабудавана на міфолага-рэлігійных уяўленнях пра мову як дар Бога .
Паводле гэтай тэорыі, у аснове свету ляжыць духоўны пачатак. Так, згодна з хрысціянскай філасофіяй, «Слова» стварыла свет з першаснага хаосу. Хрысціянская філасофія тлумачыць слова і як чалавечую з'яву. Бог стварае чалавека і адкрывае яму дар слова.
Пытанне пра паходжанне мовы разглядалася і ў антычнай філасофіі. З 16 ст. у Еўропе пашыраецца тэорыя паходжання мовы, у аснове якой ляжыць рацыянальная філасофская канцэпцыя «грамадскай дамоўленасці». Паводле яе, грамадская дамоўленасць адрознівае чалавечае грамадства ад першабытнага статка. Паводле гэтай тэорыі сам чалавек-мысляр, яго розум з'яўляюцца крыніцай навуковых адкрыццяў. Аднак гэта тэорыя не тлумачыла, адкуль узялася мова.Пазней былі распрацавана этымалагічная гіп-за паходжання м.Мова ўзнікла са здольнасці чалавека пераймаць гукі навакольнага свету. Згодна з выклічнікавай тэорыяй, штуршком для ўзнікнення мовы былі інстынктыўныя гукавыя комплексы:ой-ой,ха-ха,як р-кцыя на раздражняльнікі.У19 ст. была. матэрыялістычная тэорыя,г.зн.мова ўзнікла як вынік сумеснай дзейнасці перашабытных людзей.
3.Функцыі мовы ў грамадстве
М. – складаная знакавая сіс-ма. І тое, што мы ведаем, як жылі нашы продкі тысячы гадоў назад- ўсё дзякуючы поліфункцыянальнасці. Універсальны характар мовы вызначае разнастайнасць яе функцый.
Асноўнымі сярод усіх функцый м.- з'яўляюцца камунікатыўная (м. – найважнейшы і унікальны сродак узаемаадносін м-ду людзьмі) і пазнавальная(кагнітыўная) (м. забяспечвае магчымасць думаць і пазнаваць свет). Пры дапамозе гэтых функцый мы атрымліваем інфармацыю ад інш. людзей.З дапамогай м. людзі могут фіксаваць, класіфікаваць, абагульняць веды.
У складзе камунікатыўнай ф-цыі вылучаюцца-рэгулятыўная,пры дапамозе якой людзі наладжваюць кантакты паміж сабой,рэгулююць адносіны паміж сабой,і акумулятыўная–захаванне традыцый,гісторыі, нац самасвядом.народа.
У складзе пазнавальнай ф-цыі вылучаюць намінатыўную і эмацыйную – ф-цыя выражэння эмоцый,настрою.
Словы з’яўляюцца сродкам мастацкай творчасці. Таму шснуе эстэтычная(паэтычная),сутнасць-у здольнасці м. ўздзейнічаць на пачуцці і думкі:гучаннема,дборам слоў,іх спалучэннем.Важнай ф-яй м. з'яўляецца этнічная, калі мова выступае прыкметай,сродкам этнічнай кансалідацыі.
Паняцце “нац. Бел. Мов.”Бел. м.– м.бел. народа,адметная форма яго духоўнай культуры. Гэта –самы дарагі яго скарб. Нац. М. – матэрыялізаваная душа народа, які выпрацаваў на працягу сваёй доўгай гісторыі спецыфічныя фанетычныя, лексічныя, граматычныя адзнакі. Яе характарызуе цвёрдае вымаўленне гукаў[р][ч],наяўнасць складаных гукаў [дз][дж). Родная м. –сіс-ма,якую пэўны народ самаідэнтыфікуе як сваю ўласную.Бел. моваю карыстаюцца у бытавых зносінах у вёсцы і горадзе. Бел. словы, песні гучаць на вяселлях і радзінах,па радыё і тэлебач., са сцэны тэатра і эстрады. На бел. м. выходзяць газеты і часопісы, друкуюцца нав. працы,падручн. і дапаможнікі для школ і ВНУ. Творы майстроў беларускай літаратуры заслужылі прызнанне ў нашай краіне і за яе межамі.
М. –люстэрка жыцця народа, яго грамадскага і культурнага развіцця,адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення і псіхікі, маральна-этычныя і эстэтычныя нормы. М.– прадукт чалавечай культуры і яе важная частка, якую мы атрымліваем ад прадзедаў.
М. – не толькі спосаб захавання духоўнасці і культуры, але і ў пэўнай ступені сродак іх фарміравання.
4. Паняцце “нац. Бел. М.”
Бел. м. – м.беларускага народа, адметная форма яго духоўнай культуры,самы дарагі яго скарб. Нац. М. – матэрыялізаваная душа народа, які выпрацаваў на працягу сваёй доўгай гісторыі спецыфічныя фанетычныя, лексічныя, граматычныя адзнакі. Яе харак-зуе,цвёрдае вымаўленне гукаў [р][ч], наяўнасць складаных гукаў [дз][дж] .Родная м. – сіс-ма, якую пэўны народ самаідэнтыфікуе як сваю ўласную,неад’емную ад гісторыі краю.
Бел. моваю карыстаюцца у бытавых зносінах,бел. песні гучаць на вяселлях і радзінах, нар.святкаваннях ,на ёй друкуюцца падручнікі і дапаможнікі для школ і ВНУ. М.– не толькі сродак, з дапамогай якога людзі абменьваюцца інфармацыяй,гэта люстэрка жыцця народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення і псіхікі, маральна-этычныя і эстэтычныя нормы. Інакш кажучы, мова замацоўвае ўсё тое, што прынята называць культурай. Яна з'яўляецца спецыфічным спосабам існавання і захавання культуры. Разам з тым мова – прадукт чалавечай культуры і яе важная частка, якую мы атрымліваем ад прадзедаў.
Мова – не толькі спосаб захавання духоўнасці і культуры, але і ў пэўнай ступені сродак іх фарміравання.
5-6. Паходжанне бел. М. і асноўныя этапы яе развіцця.
Славянскія мовы выдзеліліся з індаеўрап. Мовы(на мяжы 3 і 2 тысячагод. да н. э.) У бел.м. індаеўрапейскімі,паводле паходжання з’яўляюцца словы Бог, вера, дух, дзіва, неба, маці, брат, лічэбнікі 2,3,10,100, займеннікі: ты, вы, сам і інш.
ІІІ тыс-дзе да н. э. – І тыс-дзе н. э.– агульнаславянскі перыяд-агульнаславянская/ праславянская м. Яна складалася з блізкароднасных племянных дыялектаў. Хутчэй за ўсё прабеларусы займалі прамежкавае становішча паміж продкамі рус, украінц. і зах. слав-амі. У 6-7 ст.н.э.завяршылася рассяленне славян і ўтварыліся 3групы слав-кіх плямён (усх-ія, зах-нія,паўдн-ыя).
У к. Х ст. прыйшло-хрысціянства,пісьменнасць на старасл. (царкоўнаслав.) м. – перш. Літ.-пісьм.м.ўсх. славян .На гэты час не было кнігадрук,таму ўсе пісьм.помнікі-рукапісныя. (Буйныя цэнтры пісь-насці: Полацк, Тураў, Пінск, Смаленск, Слуцк, Мазыр). Царкоўнаслав. М. карысталіся для стварэння арыгінальных твораў рэлігійнага зместу (словы, малітвы епіскапа Кірылы Тураўскага; словы-прамовы царкоўнага дзеяча, Златавуста). Дзейнасць Е.Полацкай (заснавала жаночы і мужчынскі манастыры і царкву ў Полацку, майстэрні, у якіх перапісваліся свяшчэнныя кнігі; Лазарам Богшам у 1161 г. быў створаны крыж)
Дзяржаўнай м. Кіеўскай Русі - старажытнаўсходнеславянская, ці старажытнаруская, утвораная шляхам сінтэзу стараславянскай мовы і жывой гутарковай мовы ўсх. славян. На старажытнаўсходнеславянскай м.напісаны «Слова пра паход Ігаравы», «Аповесць мінулых гадоў», «Руская праўда”.Ужо ў гэты час у літ.-пісьм. мове ўсх. славян выл-цца 3 стылі: справавы, царкоўна-кніжны і свецка-літаратурны. У 13ст.пасля распаду Кіеўскай пачалі складвацца асобныя народнасці – бел., руская і ўкр-я. Бел. нар-сць утварылася з 3х плямён: крыв., радзім., дрыгав. Старабел.м. як асобная самастойная сфарміравалася ў перыяд ВКЛ. У пісьм.дак-тах таго часу наша зямля часта называецца Літвой, беларусы – літоўцамі або ліцвінамі. На бел. М. былі створаны летапісы, арыгінальныя і перакладныя мастацкія творы, вучэбная, публіцыстычная, юрыдычная літ-ра. Пачалося кнігадрукаванне (6 жніўня 1517 г. у Празе Ф. Скарына -Псалтыр). Ф.Скарыны -гуманіст, першадрукар, перакладчык, пісьменнік, рэдактар, мастак. Гэты перыяд знакаміты – М. Гусоўскім, С. Будны, С.Полацкі,В.Цяпінскі. 1.Справавая літ-ра( даг-ры, дарчыя граматы, суд-ыя кнігі, пастановы сейма:Статут ВКЛ)2.Летапісы(Супрасльскі збор, Віленскі зборнік). 3. Перакладная жыційная літ-ра (15 – 16ст)( з грэч.,сербскай і інш. Моў)4. Мастацкая і палемічная літ-ра: «Метры» С. Полацкага.5. Лінгвістычная літ-ра.6. Рэлігійная літ-ра. Ф.Скарына (23 кнігі Бібліі, «Малая падарожная кніжыца», «Апостал”
№7-8 Дзярж мова ў ВКЛ. Старажытныя рукапісы і друкаваныя помнікі. Прычыны заняпаду бел мовы.
Старабел мова як асобная самастойная мова сфарміравалася ў перыяд, калі бел землі знаходзіліся ў складзе ВКЛ. Менавіта ў ВКЛ на працягу ХІУ – ХУІ стст. старабеларуская мова выкарыстоўвалася ў якасці афіцыйнай дзяржаўнай. На беларускай мове былі створаны летапісы, арыгінальныя і перакладныя мастацкія творы, вучэбная, публіцыстычная, юрыдычная літаратура; вялася дыпламатычная перапіска.
Найбольш вядомыя помнікі літаратуры таго часу: 1) Справавая літ-ра: «Судзебнік» караля Казіміра Ягелончыка (1468 г.), Статуты Вялікага Княства Літоўскага 2) Летапісы: Супрасльскі збор, Увараўскі збор, Віленскі зборнік, Баркалабаўскі летапіс 3) Перакладная жыційная літ-ра: Александрыя, Гісторыя Траянскай вайны, Аповесць аб Трыстане 4) Мастацкая і палемічная літ-ра: «Метры» Сімяона Полацкага, піграмы Андрэя Рымшы 5) Лінгвістычная літ-ра: «Грамматіка Словенска», «Лексіс», «Граматыка» Сматрыцкага 6) Рэлігійная літаратура: Скарына - «Малая падарожная кніжыца», «Апостал», Будны - «Катэхізіс», Цяпінскі - «Евангелле». У старабеларускіх рукапісных і друкаваных кнігах даволі разнастайна пададзены жывыя моўныя з’явы, уласцівыя беларускім гаворкам і не характэрныя ў цэлым для рускай і ўкраінскай моў.
Пасля аб’яднання Літвы з Польшчай на аснове Люблінскай уніі (1569 г.) беларускія землі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы каталіцкага Рыма Рэч Паспалітая пачынае праводзіць палітыку апалячвання і акаталічвання беларусаў. Спачатку афіцыйна выкарыстоўваліся і польская, і беларуская мовы, але з цягам часу паступова ў якасці дзяржаўнай уводзіцца польская мова. У 1696 г. Варшаўскі сейм прыняў пастанову аб забароне беларускай мовы ў дзяржаўных і судовых установах. У канцы ХУІІ ст. беларуская літаратурна-пісьмовая мова прыходзіць у поўны заняпад. Па сутнасці, працягвае развівацца толькі народная гутарковая мова (дыялекты). у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. У 1840 г. царскі ўрад забараняе ўжываць саму назву «Беларусь». Афіцыйная перапіска і мастацкая літаратура на беларускай мове былі забаронены. У літаратурнай беларускай мове гэтага часу амаль не было грамадска-палітычнай і навуковай тэрміналогіі, не было строгай сістэмы граматычных, лексічных і арфаэпічных нормаў. Сваёй роднай мовай беларускі народ карыстаўся толькі ў бытавой сферы. Польскія і рускія вучоныя не прызнавалі беларускую мову самастойнай, разглядалі яе як польскі або рускі дыялект.
№9 Новая бел мова 19-пач 20 ст.
Асветнікі ХІХ ст. ставілі перад сабой мэту ўзнавіць беларускую культуру праз адраджэнне беларускай мовы. Шырока разгарнуўся нац рух. Творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Цёткі і інш, якія пісалі творы ў той час,стала пачаткам новай беларускай літаратурнай мовы. фарміравалася яна не на кніжных традыцыях, а на народных гаворках – дыялектах. Аднак сам працэс развіцця сучаснай літаратурнай мовы расцягнуўся больш чым на стагоддзе. Па сутнасці, яшчэ ў пачатку ХХ ст. беларуская мова была неўнармаванай, развівалася ў асноўным у жанры мастацкай літаратуры. У 20-я гг 20 ст пачаўуся працэс беларусізацыі. На бел мове працаваў ўрад і іншыя грамадскія ўстановы, узнікалі школы, ВНУ з бел мовай навучання. Упершыню былі створаны на беларускай мове падручнікі для школ па ўсіх прадметах, слоўнікі. Амаль уся літаратура была беларускамоўнай. У 1918г. Браніслаў Тарашкевіч падрыхтаваў «Беларускую граматыку для школ», якая дала пачатак станаўленню новай беларускай арфаграфіі.
10. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
Рэспубліка Беларусь ўяўляе сабой шматнацыянальную дзяржаву з шырока распаўсюджаным двухмоўем (білінгвізмам).
Значная частка насельніцтва тэрыторыі Беларусі карыстаецца дзвюма мовамі. Двухмоўе ў нашай краіне з’яўляецца дзяржаўным, паколькі статус афіцыйнай ці дзяржаўнай выконваюць дзве мовы: руская і беларуская.
Білінгвізм на тэрыторыі Беларусі ўзнік даўно. Ужо ў перыяд ВКЛ існавала беларуска-царкоўнаславянскае двухмоўе. З пашырэннем польскай мовы ў краіне пачало складвацца беларуска-польскае двухмоўе. Калі ж беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, шырока развіваецца беларуска-рускае двухмоўе. Такім чынам, моўная сітуацыя на Беларусі ў пэўныя гістарычныя перыяды характарызавалася як шматмоўная..
Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе. Нацыянальнае беларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена:
індывідуальным беларуска-рускім двухмоўем, калі побач з роднай беларускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову;
руска-беларускім двухмоўем, калі побач з рускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае беларускую мову;
індывідуальным беларускім аднамоўем ці індывідуальным рускім аднамоўем.
Побач з беларуска-рускім двухмоўем на тэрыторыі Беларусі ў месцах сумеснага пражывання беларусаў з палякамі, літоўцамі, латышамі, украінцамі існуе беларуска-польскае, беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае, беларуска-ўкраінскае двухмоўе. Для небеларускага насельніцтва яно мае характар польска-беларускага, літоўска-беларускага, латышска-беларускага і г. д. Паколькі ў гэтых раёнах функцыянуе і руская мова, можна гаварыць, напрыклад, пра мясцовае беларуска-польска-рускае і г.д. шматмоўе.
Сёння і беларуская, і руская мовы выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых сфер, аднак у колькасных адносінах пераважае ўсё ж руская.
№11 Білінгвізм. Аспекты білінгвізму
Білінгвізм (двухмоўе) – валоданне і папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца тры і больш моў – гэта шматмоўе або полілінгвізм. Тыпы білінгвізму: індывідуальны білінгвізм - веданне дзвюх моў уласціва асобным членам соцыуму, калектыўны білінгвізм - калі двухмоўнымі з‘яўляюцца цэлыя групы, калектывы, нацыянальны білінгвізм - двухмоўе пашырана сярод усіх прадстаўнікоў нацыі. На сучасным этапе ў Беларусі існуе беларуска-рускае двухмоўе. На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала даўно, хоць яго характар мяняўся.
Білінгвізм – з'ява складаная, шматбаковая, таму даследуецца ў трох аспектах: псіхалагічным, педагагічным, сацыялінгвістычным.
Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, эмацыйнай прыстасаванасцю, з праблемамі пераключэння з аднаго моўнага кода на другі. З пазіцый псіхалінгвістыкі білінгвізм – гэта здольнасць ужываць у камунікацыі дзве моўныя сістэмы. Е.М. Верашчагін выдзяляе тры ўзроўні білінгвізму: рэцэптыўны (разуменне маўлення, якое належыць другаснай маўленчай сістэме), рэпрадуктыўны (уменне ўзнавіць прачытанае і пачутае), прадуктыўны (уменне не толькі разумець і ўзнаўляць, але і будаваць асэнсаваныя выказванні). Некаторыя даследчыкі вылучаюць такія тыпы білінгвізму: каардынатыўны – аднолькавае валоданне дзвюма мовамі, і змешаны, калі другая мова засвойваецца пры ўжо сфарміраванай сістэме першай мовы. Пры змешаным двухмоўі набытая мова заўсёды зведвае ўплыў першай, таму адчуваецца пастаянная барацьба з роднай мовай. У навуковай літаратуры адрозніваюць два тыпы білінгвізму: пасіўны (залежны), актыўны (незалежны). У пасіўным білінгвізме звычайна сістэма роднай мовы выступае як дамінантная, яна перадае другой моўнай сістэме свае катэгорыі і формы. Пры актыўным білінгвізме кожная з моў функцыянуе незалежна, самастойна.
Педагагічны бок двухмоўя закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой.
Сацыялінгвістычны аспект праблемы двухмоўя ахоплівае кола пытанняў як: сфера выкарыстання першай і другой мовы; ступень авалодвання мовамі і г.д. Вылучаюць наступныя разнавіднасці двухмоўя: індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асобныя члены калектыву; групавое, калі двухмоўнымі з'яўляюцца цэлыя групы або асобныя слаі; поўнае, ці суцэльнае, калі двухмоўе з'яўляецца характэрным для ўсіх сацыяльна-культурных груп народа; дзяржаўнае, калі ў адной краіне статус афіцыйнай, дзяржаўнай маюць дзве мовы. Па іншых крытэрыях можна выдзеліць такія тыпы двухмоўя: кантактнае, якое ўзнікае ў выніку сумеснага жыцця двух народаў і некантактнае, калі непасрэдны кантакт паміж групамі адсутнічае.
№12-13 Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрференцыіі.
У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя – узаемадзеянне элементаў розных моў сістэм ва ўмовах білінгвізму.Гэта ўзаемадзеянне выражаецца ў адхіленні ад нормаў іншай мовы, несвядомым перанясенні ў яе сістэму асаблівасцей роднай мовы. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш.
Віды інтэрферэнцыі: 1) фанетычная, калі у маўленні білінгва на адной мове сустракаюцца фанетычныя рысы другой мовы 2) акцэнтная звязана з разыходжаннямі ў націску ў рускіх і беларускіх лексемах 3) лексічная выклікана наяўнасцю разыходжанняў або частковага падабенства ва ўласналексемным і семантычным аспектах беларускай дзвюх моў. 4) марфалагічная звязана з разыходжаннямі ў граматычным афармленні лексем, асабліва тых, якія маюць агульныя карані. Гэта разыходжанні ў родзе, ліку, склоне назоўнікаў, ва ўтварэнні сінтэтычных формаў вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў, у склонавых формах лічэбнікаў, ужыванні дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў і г.д 5) сінтаксічная выклікаецца адрозненнямі ў будове словазлучэнняў, простых і складаных сказаў. 6) словаўтваральная звязана з несупадзеннем словаўтваральных фармантаў аднакаранёвых беларускіх і рускіх слоў.
№14-15 Нормы беларускай мовы.Фанетычныя, арфаэпічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя і сінтаксічныя